Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Ляхавіцкі раён

Translator
 
 
 

Рыгор Рыгоравіч Бурак нарадзіўся 13 ліпеня 1939 г. у в. Шавялі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Падлескую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём. Па камсамольскай пуцёўцы два гады адпрацаваў на асваенні цалінных зямель у Кустанайскай вобласці Казахскай ССР, узнагароджаны знакам ЦК УЛКСМ «За освоение новых земель».

Translator
 
 
 

Аляксандр Васільевіч Кошалеў нарадзіўся 31 ліпеня 1959 г. у в. Каўпакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Васіль Фёдаравіч Кошалеў, працаваў бухгалтарам псіханеўралагічнай бальніцы «Крывошын». Маці, Леакадзія Канстанцінаўна, – настаўніца пачатковых класаў Малышоўскай пачатковай школы.

Юрый Усеваладавіч Мацюшка нарадзіўся 3 ліпеня 1944 г. на хутары, які знаходзіўся паміж вёскамі Бажкі і Краглі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Баранавіцкай сярэдняй школы ў 1962 г. Юрый паступіў у Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут на фармацэўтычны факультэт.

Ляхавіцкая раённая газета «Савецкі патрыёт» 31 жніўня 1947 г. паведаміла аб пачатку будаўніцтва кансервавага завода: «Ляхавіцкі райпрамкамбінат распачаў будаўніцтва кансервавага завода. Зараз ідзе нарыхтоўка пяску і гліны для ўнутранай аддзелкі будынкаў, прызначаных пад завод.

Днямі пачалася ўкладка шчэбня пад бетонную падлогу. Робіцца фундамент пад паравы кацёл, адрываецца катлаван пад ляднік. Завод намечана пусціць у гэтым годзе. Ён будзе выпускаць 4 мільёны банак кансерваў у год».

Фларыян Бохвіц нарадзіўся 4 мая 1799 г. у мястэчку Мір Навагрудскага павета (цяпер г. п. Мiр Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці). Бацька, Рамуальд Бохвіц быў памешчыкам, пратэстантам. Маці, Ангелія Борзабагатая – каталічка, выхавала сына ў духу сваёй веры.

Юрый Дзмітрыевіч Карпіевіч нарадзіўся 7 мая 1959 г. у в. Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Начаўскай сярэдняй школе (1966–1976).

У 1976 г. паступіў у Жыровіцкі саўгас-тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі Слонімскага раёна на дзённае аддзяленне па спецыяльнасці «механізацыя сельскай гаспадаркі». У 1979 г. скончыў поўны курс навучання з прысваеннем кваліфікацыі «тэхнік-механік» па эксплуатацыі і бягучым рамонце машынна-трактарнага парку. Служыў у Савецкай арміі (1979–1981).

Якуб Сулейманавіч Шынкевіч нарадзіўся 16 красавіка 1884 г. у мястэчку Ляхавічы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці) у сям’і татарскага землеўладальніка Сулеймана Шынкевіча і яго жонкі Фацімы. Меў брата Мустафу Шынкевіча, старшыню грамадства польскіх татар, і сястру Аміну.

Якуб Шынкевіч вучыўся ў розных пачатковых школах, затым у пятнаццацігадовым узросце быў залічаны ў трэці клас рэальнага вучылішча ў Мінску, дзе навучаўся ў 1899–1904 гг. У 1904–1910 г. вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. У 1912 г. паступіў на ўсходнезнаўчае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургаскага ўніверсітэта.

Алена Мікалаеўна Грыгаровіч нарадзілася 22 сакавіка 1959 г. у в. Лабузы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Вучылася ў Лабузоўскай пачатковай школе, Дараўскай сярэдняй школе. Вучылася старанна, была вельмі адказная, выдатніца.

 

Вячаслаў Іосіфавіч Дыдышка нарадзіўся 10 сакавіка 1949 г. у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вячаслаў пачаў гуляць у шахматы дома. З пяці братоў будучага майстра, двое – Міхаіл і Уладзімір – былі першаразраднікамі па гульні ў шахматы.

У дванаццаць гадоў Вячаслаў Дыдышка прыняў удзел ў Рэспубліканскіх шахматных спаборніцтвах сярод школьнікаў. Шахматную тэорыю ведаў горш за аднагодкаў, але ўжо і на той час вылучаўся сваім асаблівым стылем.

За гады вучобы ў Рэспубліканскай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце спартыўнага профілю (Мінск) ён хутка прагрэсіраваў. У 16 гадоў Вячаслаў Дыдышка стаў чэмпіёнам БССР сярод дарослых і пасля гэтага яшчэ чатыры гады заваёўваў гэта званне.

 

Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч нарадзіўся 15 лютага 1919 г. у в. Гулічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1930 г. паступіў вучыцца ў Клецкую беларускую гімназію. У гэтым жа годзе Міша стаў піянерам-падпольшчыкам, разам з сябрамі ён расклейваў лістоўкі, а ў дні рэвалюцыйных святаў вывешваў чырвоныя флагі. За падпольную дзейнасць быў выключаны з гімназіі.

Старонка 1 з 8